Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях (адказы)

Другі этап «Гісторыя Беларусі ў імёнах і падзеях»


       ЗАДАННЕ 1. Эрудыт-віктарына
 "Святло далёкай зоркі"
Назваць імёны славутых землякоў
(за кожны правільны адказ - 2 балы)

1. Лекарка султанскага двара і гарэма ў Асманскай імперыі, авантурыстка івандроўніца родам з Навагрудчыны. (Саламея Русецкая – першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына –ўрач)

2. Унучка беларускай княгіні-амазонкі, прылічаная да ліку святых. (Сафія Слуцкая) 

3. Дзе 13 верасня 2016 г быў устаноўлены ўнікальны помнік княгіні-абаронцы горада ад татарскіх набегаў?  Назавіце імя княгіні. (г.Слуцк. Анастасія Слуцкая)

4. Назавіце імя ваеннагаінжынера арміі Вялікага княства Літоўскага. У 1995г. пошта выпусціла спецыяльную  марку, прысвечаную гэтаму вучонаму.  (Казімір Семяновіч)

5. Першы прэзідэнт адной з азіяцкіхдзяржаў родам з-пад Пінска. Назавіце імя і дзяржаву. (Хаім Вейцман. Ізраіль)

6. Сучаснік А.Міцкевіча, з’яўляецца прататыпам эканома Жэготы з паэмы “Пан Тадэвуш”. Вядомы вучоны, імем якога названы кактус, фіялка, галаваногі малюск, малая планета, мінерал. (Ігнат Дамейка) 

7. Ён  запомніўся беларусам “вечным вандроўнікам”, бачыў касмічныя сны іраспісваў дываны за ежу. (Язэп Драздовіч)

8. Змагар за незалежнасць, герой Амерыкі.   Напалеон і Аляксандр I прапаноўвалі яму ўзначаліць польскую  дзяржаву ў саставе сваіх імперый. (Тадэвуш Касцюшка)

9. Яе цень, выкліканы чарнакніжнікам панам Твардоўскім, па сённяшні дзень блукае па алеях парку.  (Бабара Радзівіл)

10. Герой шматлікіх легенд, сын адной з самых адукаваных жанчын Еўропы. За прагу да складання баек аб сваіх неверагодных прыгодах яго назвалі беларускім  мюнхаўзенам.  Пра дзівацтвы гэтага князя напісана ў кнізе «Княжна Тараканова и принцесса Владимирская».  (Кароль Станіслаў Радзівіл. Пане Каханку)


ЗАДАННЕ 2. Экскурс у гісторыю
 "Былога падзеі"
Прыгадаць падзеі,
якія адбыліся ў пэўным месцы, у пэўны час
(за кожны правільны адказ - 2 балы)

Прыслухайся – і ты пачуеш грукат друкарскага станка, рыпенне
 колаў, ржанне коней, голас майстроў, крыкі варты, гул бітваў…


1. Падзеі адбываюцца  ў сярэдзіне XIII стагоддзя. Утвараецца новая дзяржава з першым адзіным князем. Назавіце дзяржаву, імя князя і месца яго рэзідэнцыі.
(Утварэнне ВКЛ, Міндоўг, Наваградак)

2. Падзея адбылася на тэрыторыі сучаснай Польшчы, у Острудскім павеце. Яе удзельнікам быў князь, якога лічаць заснавальнікам Сынкавіцкай царквы.  Назавіце падзею, імя князя. (Грунвальдская бітва, Вітаўт)

3. У  1778 годзе ў гэтым парку было 1500 відаў экзатычных раслін. Укажыце горад, дзе знаходзіцца гэты парк, імя яго заснавальніка. (Парк  у г.Гродна, заснавальнік Жан Эмануэль Жылібер – французскі натураліст, хірург і анатом)

ЗАДАННЕ 3. Кніжны параграф
"Беларусь - наша Радзіма"
Адказаць на пытанні з кніжных параграфаў падручніка “Гісторыя Беларусі”
(за кожны правільны адказ - 2 балы)

1. Назавіце язычніцкіх багоў старажытных славян. (Пярун, Велес, Дажбог, Хорс, Ярыла і іншыя)
2. Хто былі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве? (Рагнеда і сын яе Ізяслаў)
3. Чым праславіўся Давід Гарадзенскі ў 1305 годзе? (У 1305 годзе разам з Гедымінам разбіў нямецкае войска каля Гродна)
4. Назавіце саюз, які быў заключаны 14 жніўня 1385 года паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім? (Крэўская унія)
5. Растлумачце значэнне слова “персіярня”? (Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў)

ЗАДАННЕ 4. Фотагалерэя
"Падзеі Беларусі ў мастацтве"
Па карціне вызначыць гістарычную падзею
12 балаў

1. Бітва на рацэ Няміга
2. Паўстанне Кастуся Каліноўскага
3. Грунвальдская бітва
4. Абарона Брэсцкай крэпасці
5. Падпісанне Люблінскай уніі
6. Абвяшчэнне Канстытуцыі 1791 года

ЗАДАННЕ 5. Бібліяглобус
"Кнігі і людзі"
Прыгадаць падзеі і асоб,
звязаных з гісторыяй кнігадрукавання
(за кожны правільны адказ – 2 балы)

1.                Назавіце год, які з’яўляецца кропкай адліку сучаснага кнігадрукавання. (Кропкай адліку сучаснага кнігадрукавання лічыцца 1440 г., хоць няма аддрукаваных дакументаў, кніг і крыніц таго часу. Існуюць толькі ўскосныя доказы, згодна з якімі нейкі Вальдфогель, пачынаючы з 1444 года, прадаваў таямніцу "штучнага пісьма". Лічыцца, што гэта быў сам Ёган (Іаган) Гутэнберг. Такім чынам ён стараўся здабыць сродкі на далейшае развіццё свайго станка, які апісаны ў наступным пытанні)
2.                Першапачаткова станок уяўляў сабой выпуклыя літары, створаныя з металу і выразаныя ў сваім люстраным адлюстраванні. Каб на паперы з'явіўся надпіс, неабходна было выкарыстоўваць спецыяльную фарбу і прэс. Хто з’яўляецца стваральнікам такога станка? (Іаган Гутэнберг)
3.                Першая кніга, надрукаваная Францыскам Скарынай. Укажыце назву кнігі і год выдання. (“Псалтыр”, 1517 год)
4.                Хто заснаваў друкарню ў 1553 годзе ў Брэсце? (Першай друкарняй на тэрыторыі сучаснай Беларусі была друкарня ў Брэсце, якую заснаваў ў 1553 г. вядомы вучоны-гуманіст, вучань Эразма Ратардамскага Бернард Ваявудка. Ініцыятарам стварэння брэсцкай друкарні быў адзін з найбагацейшых людзей Еўропы, канцлер Вялікага Княства Літоўскага і брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны.)
5.                Якая друкарня, акрамя духоўнай літаратуры, друкавала падручнікі? (Віленская друкарня)

6.                Хто з’яўляецца аўтарам кнігі “Катэхізіс” на беларускай мове, выдадзенай у 1562 годзе? (Сымон Будны

Комментариев нет:

Отправить комментарий