среда, 3 января 2018 г.

Вынікі online-гульні

Паважаныя ўдзельнікі гульні!

Падведзены вынікі online-гульні
 "Беларусам я завуся, родным краем ганаруся".

Абсалютным лідарам па выніках кожнага этапу гульні была каманда "Вандроўнікі" Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна.

Пераможцамі гульні па выніках 5 этапаў сталі:

Дыплом I ступені - каманда "Вандроўнікі" Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна (231 бал)

Дыплом II ступені - каманда "Адмыслоўцы" Бердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Лідскага раёна (226 балаў)

Дыплом II ступені - каманда "Зорачкі" Крупаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна (224 балы)

Дыплом II ступені - каманда "Юныя мовазнаўцы" Пескаўскай сярэдняй школы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (223,5 балаў)

Дыплом II ступені - каманда "Патрыёты краіны" сярэдняй школы №11 г.Ліды (223 балы)

Дыплом III ступені - каманда "Даследчыкі" Эйгердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Іўеўскага раёна (220 балаў)

Дыплом III ступені - каманда "Гармонія" Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна (219, 5 балаў)

Дыплом III ступені - каманда "Нашчадкі" Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы Дзятлаўскага раёна (218,5 балаў)

Дыплом III ступені - каманда "Суквецце" сярэдняй школы №11 г.Ліды (218 балаў)

Дыплом III ступені - каманда "Аматары гісторыі"  Ліпнішкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Іўеўскага раёна (218 балаў)

Дыплом III ступені - каманда "Зорачкі" сярэдняй школы №10 г.Слоніма (218 балаў)

Астатнія каманды ўзнагароджваюцца сертыфікатамі ўдзельнікаў online-гульні "Беларусам я завуся, родным краем ганаруся".

Выказваем словы падзякі ўдзельнікам, кіраўнікам каманд, адміністрацыі ўстаноў адукацыі.

Урачыстае ўзнагароджанне каманд-пераможцаў і ўдзельнікаў гульні адбудзецца 13 студзеня 2018 года ў 12.00 на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Казлоўшчынская сярэдняя школа".
Запрашаем усіх на "Калядную сустрэчу"!



4 комментария:

  1. ШЧЫРАЯ ўдзячнасць аўтарам праекта за магчымасць "паварушыць мазгамі"! Скарбоначка ведаў пабагацела шыкоўна! Ад імя школьнікаў-удзельнікаў: было захапляльна, хоць часам і даволі складана. Плёну ў далейшых здзяйсненнях!

    ОтветитьУдалить
  2. Дзякуй за добрыя словы. Спадзяёмся, што набытыя веды надоўга застануцца ў памяці Вашых вучняў.

    ОтветитьУдалить
  3. Удзельнікам гульні абавязкова прыязджаць за сертыфікатамі? Калі ёсць магчымасць прыслаць па пошце электронныя, то мы будзем удзячны. Удакладніце, калі ласка.

    ОтветитьУдалить
  4. Можам выслаць дыпломы і сертыфікаты на электронную пошту ўсім камандам, якія не могуць прыехаць. Абавязкова паведаміце нам аб гэтым, даслаўшы пісьмо на электронную пошту: teterinazhanna83@gmail.com

    ОтветитьУдалить