Падарожжа па Беларусі

«Каб любіць Беларусь нашу мілую, 
трэба ў розных кутках пабываць»

Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць! Р.Барадулiн

     Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь! Можа, таму яна такая,  што поўная цудоўных куткоў прыроды, мае захапляльную гісторыю і з'яўляецца радзімай шматлікіх знакамітасцей. Спазнаць усё гэта можна толькі праз падарожжа, сустрэчы.
27 ліпеня - 5 жніўня 2020 года
На дадзеным этапе камандам неабходна выканаць 5 заданняў:
  1. Гонка за ведамі “З гісторыі Беларусі” – 8 балаў.
  2. Завочнае падарожжа “Карта знакамітых аб’ектаў” (вызначыць назвы аб’ектаў, размешчаных на карце Беларусі) – 14 балаў.
  3. QR-крос “Прадметы мастацтва і помнікі архітэктуры” (разгадаць QR-код і вызначыць назву прадмета мастацтва і помніка архітэктуры) – 10 балаў.
  4. Фота-прэзентацыя “Неафіцыйныя сімвалы гарадоў” (па фотаздымку назваць неафіцыйны сімвал горада і вызначыць, у якім горадзе ён знаходзіцца) – 10 балаў.
  5. Слайд-апытванне “Мы родам з Беларусі” (адказаць на пытанні) – 20 балаў.

ЗАДАННЕ 1. Гонка за ведамі
 ”З гісторыі Беларусі”
Адказаць на прапанаваныя пытанні
(8 балаў)


ЗАДАННЕ 2. Завочнае падарожжа
 ”Карта знакамітых аб’ектаў”

Вызначыць назвы аб’ектаў, размешчаных на карце
(14 балаў)





ЗАДАННЕ 3. QR-крос
 ”Прадметы мастацтва і помнікі архітэктуры”
Разгадаць QR-код і вызначыць назву прадмета мастацтва ці помніка архітэктуры
(10 балаў)



ЗАДАННЕ 4. Фота-прэзентацыя
 ”Неафіцыйныя сімвалы гарадоў”
Па фотаздымку назваць неафіцыйны сімвал горада і вызначыць, у якім горадзе ён знаходзіцца
(10 балаў)
Акрамя сцяга, герба і гімна, якія з’яўляюцца афіцыйнымі сімваламі, Беларусь мае некалькі неафіцыйных сімвалаў. Крыж Святой Ефрасінні, зроблены ў XII стагоддзі і згублены ў час Вялікай Айчыннай вайны, з'яўляецца духоўным сімвалам краіны. Таксама сімвалам Беларусі з'яўляецца зубр, які жыве ў Белавежскім лесе. Ён таксама з'яўляецца на сімвалах Брэсцкай вобласці. Яшчэ двума неафіцыйнымі сімваламі з'яўляюцца белы бусел і васілёк.
Архітэктары і скульптары радуюць беларусаў сваімі незвычайнымі ідэямі. У многіх гарадах устаноўлены помнікі, якія таксама з’яўляюцца неафіцыйнымі сімваламі гарадоў.
Вызначце “сімвал” і горад, у якім устаноўлены помнік.




ЗАДАННЕ 5. Слайд-апытванне
 ”Мы родам з Беларусі”
Адказаць на пытанні

(20 балаў)

Комментариев нет:

Отправить комментарий