За смугою стагоддзяў (адказы)

ЗАДАННЕ 1. Літаратурны компас
 "Крылатыя выразы"
Назваць аўтара радкоў дадзеных выразаў
5 балаў
-Большасць людзей шчаслівыя настолькі,наколькі яны вырашылі быць такімі (Эйб Лінкольн)
-Шчасце людзей заключаецца ў тым,каб любіць справу,якую яны павінны рабіць (К.Гельвецый)
-Чым танчэйшы лёд,тым большае жаданне ўпэўніцца, ці вытрымае ён (Бернард Шоу)
-Найвышэйшае шчасце ў жыцці-гэта ўпэўненасць у тым,што вас любяць. Любяць дзеля вас саміх…(В.Гюго)
-Хвіліны цягнуцца доўга, а гады бягуць безупынна (А.Ам’ель)

ЗАДАННЕ 2. Крыжаванка
 "Словы з вершаў"
Разгадаць крыжаванку. Прапушчаныя словы ў вершаваных радках заменены шматкроп'ем. Знайдзіце гэтыя словы.
7 балаў
1.      … цалуе вецер
Пад крыламі белых буслоў.
Салоўка.Чаромухі квецень.
І радасць дзіцячых сноў. (валошкі)
2.     Джэм з малінаў ці парэчак-
Смаката,смакоцце,смак.
Ой,ласунак для малечы-
Знік з талеркі ён … (няўзнак)
3.     Ёўня-… ,шчыры клопат.
Дзе з палёў збіралі дар.
Як шырокія вароты-
Значыць добры гаспадар  (радасць)
4.      … малявалі
На парошы ноччу ўзоры.
А за імі цікавалі
З  паднябесся зоры. (курапаткі)
5.      … славай непакорнай
Ззяе новым пакаленням:
Не здалася зграі чорнай
І не ўпала на калені. (Обаль)
6.     … гісторыі хавае,
Жывуць у замку таямніцы:
Там Панна Чорная блукае
І рэха енчыць у вязніцы (Нясвіж)
7.     Уладзіны, уладзіны -
Наноў заводзім быт:
Персона … важнаю
Прарочыць дабрабыт (певень)

ЗАДАННЕ 3. Аўкцыён ведаў
"Пазнай выразы"
Дапоўніць выразы.
5 балаў 
Дапоўніце выразы:
1. Малады сілу паказвае, а стары спосабу шукае
2. Кніжка чалавеку, што ліпа пчолцы
3. …   на ліха вядзе (ліхая кампанія)
4. …  і вадзе не вер (з агнём не жартуй)
5. … , сена не накосіш (языком бервяна не ачэпіш)

ЗАДАННЕ 4. Літаратурныя загадкі
"Папацей, грамацей!"
Адгадаць загадкі.
5 балаў

1. Бацька з сажань, матка з пядзень, а дзетак жменька (граблі)
2. За сцяною касцяною курачка сакоча (церніца)
3. Маленькі,крывенькі,гарбаценькі ўсё поле прабег і зноў дамоў прыбег (серп)
4. Маленькі галышак упаў з вышак, не так разбіўся, як шапачкі пазбыўся (арэх, жолуд)
5. Ляжыць мужычок у залатым каптане,падпяразаны, ды не поясам, сам устаць не можа, людзі падымаюць (сноп)


ЗАДАННЕ 5. Інтэлектуальная гульня
"Пазнай фразеалагізм"
Перакласці фразеалагізмы з рускай мовы на беларускую.
10 балаў (за кожны правільны адказ каманда атрымлівае 2 балы)

1. Бабушкины сказки=плёткі старой цёткі=забабоны старой жоны
2. Бросает в дрожь=дрыжыкі праніцаюць=дрыготка бярэ
3. Вилять хвостом=бачком ехаць=ліса фарбаваць=хітраваць як ліс
4. Втирать очки=акуляры настаўляць
5. Глаза б мои не смотрели=брыдка глядзець=на вочы б не бачыць=гадка пазіраць
ЗАДАННЕ 6. Эўрыка
"Спрыт, знаходлівасць і розум"
Прачытаць казкі.
Вызначыць від прачытаных казак.
3 балы


“Разумная дачка”(бытавая), “Залаты птах”(чарадзейная), “Дзяцел, лісіца і варона”(казка пра жывёл).


4 комментария:

  1. Вялікі дзякуй, з ВАМІ прыемна працаваць!

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй Вам. Вельмі прыемна, што каманда Вашай установы адукацыі не толькі выконвае заданні, але і прымае ўдзел у абмеркаваннях.

      Удалить
  2. Разместите пожалуйста подтверждение по 5 заданию. Чем именно руководствовались при переводе

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Санько З., Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. - Мн.: Навука і тэхніка, 1991. - 218 с.

      Удалить