ЗАДАННЕ 1. Відэасалон
”Абрады беларускага народа”
”Абрады беларускага народа”
10 балаў
1.
Масленіца
2.
Каляды
4.
Сёмуха
ЗАДАННЕ 2. Электронная віктарына
”Карагод беларускіх прысмакаў”
”Карагод беларускіх прысмакаў”
Вызначыць назвыстраў беларускай кухні
10 балаў
|
1
|
|
Бабка
|
|
2
|
|
Верашчака
|
|
3
|
|
Дранікі
|
|
4
|
|
Жур
|
|
5
|
|
Зацірка
|
|
6
|
|
Клёцкі, галушкі
|
|
7
|
|
Крупнік
|
|
8
|
|
Ламанцы
|
|
9
|
|
Мачанка
|
|
10
|
|
Узвар
|
ЗАДАННЕ 3. Фальклорная гульня-пошук
”Народныя святы”
”Народныя святы”
Па апісанні вызначыць народнае свята
10 балаў
1.
Гэта яркае маляўнічае
свята ў канцы зімы цешыць і малых, і дарослых. Гульні, песні, танцы, вясёлы
смех і шум – галоўныя яго прыкметы. (Масленіца)
2.
Гэтае зімовае свята мае
глыбокія карані. Яшчэ нашы продкі-язычнікі лічылі яго асаблівым.Лічылася, што
менавіта ў гэты халодны дзень можа быць навальніца з громам і маланкамі, якая
дае надзею на хуткі прыход вясны. (Грамніцы)
3.
Старажытнаеземляробчае
свята. У гэты дзень заканчваецца летні пост. З гэтага дня лета ідзе на спад. (Пятроў дзень)
4.
Гэтыдзеньз'яўляеццаадным з
самых важных свят праваслаўнага календара. Адзначаецца свята на 50-ы дзень
пасля Вялікадня, таму можна пачуць яшчэ адну яго назву – Пяцідзесятніца. (Сёмуха, Троіца)
5.
Гэтае свята адзначаецца ў
дзень вясновага раўнадзенства. Існуе прыкмета "Калі на … вол уволю
нап'еццавады ад расталыхледзяшоў, то будзе добрая вясна". (Саракі)
6.
Свята веснавога цыклу.
Менавіта ў гэты дзень першы раз выганялі жывёлу на пашу, купаліся ў расе. (Юр’еў дзень)
7.
Гэтае свята лічыцца днём
адлёту буслоў. З гэтайнагоды нават ёсць народная прыкмета: калі буслы пачыналі
рыхтавацца да вылету за тыдзень да гэтага свята, то зімабудзеранняй і марознай,
а вяснацёплай. Калі ж буслыпачыналірыхтавацца да адлётупасля…., то восень будзе
цёплая, зіма – позняя, а вясна – халодная. (Яблычны Спас)
8.
Адметнайрысайбеларускага
народу заўсёдыз'яўляласяпавага да сваіхпродкаў, да сваіхкаранёў. У
календарыбеларусаў было больш за пяцьдзён у годзе, калі паміналі памерлых.
Святкавалі іх на Масленіцу, на Радаўніцу, на Сёмуху, перадлетнімсвятамПятра і
Паўла, а таксамавосенню. Самым галоўным лічылася восеньскае свята. У гэты дзень
было прынята ўладкоўваць вячэру ў гонар памерлых продкаў. Перад гэтым усе члены
сям'і мыліся ў лазні. Пры гэтым трэба было абавязкова пакінуць трохі вады і
венік, каб продкі таксама маглі памыцца, і прыйшлі да вячэры чыстымі. (Дзяды)
9.
У гэты дзень дрэвы
перасоўваюцца з месца на месца, жывёлы размаўляюць паміж сабой, а ў рэках можна
ўбачыць русалак, якія плаваюць у крыштальна чыстай вадзе. Гэты дзень авеяны
такой колькасцю легенд і паданняў, як ні адзін іншы ў годзе, і ніхто не можа
паручыцца, што з іх праўда, а што – выдумка. (Купалле)
10.
Гэтае свята для продкаў
сучасных беларусаў было галоўным зімовым святам, якое было звязана ў першую
чаргу з днём зімовага сонцастаяння і сімвалізавала пачатак новага году –
сонечнага і сельскагаспадарчага. (Каляды)










Комментариев нет:
Отправить комментарий