Падарожжа па Беларусі (адказы)


ЗАДАННЕ 1. Гонка за ведамі
 ”З гісторыі Беларусі”
Адказаць на прапанаваныя пытанні
(8 балаў)
1.    РУБРЫКА “Міфы Беларусі”.А.Я.Багдановіч у адной са сваіх даследчых работ пісаў: «Пярун – бог нябеснага агню, трымае ў сваіх руках двое велізарных жорнаў. Трэннем і ўдарамі аб іх ён выклікае ...» Што? (Гром і маланку)
2.    РУБРЫКА “Беларускія народныя святы і абрады”.22 сакавіка, у дзень Вясновага раўнадзенства, у Беларусі шырока адзначалася народнае свята Саракі. Лічылася, што вялікі поспех чакае таго, хто першым ўбачыць у гэты дзень... Каго? (Клін жураўлёў або гусей)
3.    РУБРЫКА “Гарады Беларусі”.Гэты горад ужо не належыць нашай рэспубліцы, але менавіта ў гэтым горадзе быў адкрыты першы беларускі універсітэт. Назавіце ранейшую назву гэтага горада (Вільня)
4.    РУБРЫКА “Жывёльны свет Беларусі”.Гэтая жывёла занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Мех яе прыняты за эталон трываласці. Пра каго ідзе гаворка? (Выдра)
5.    РУБРЫКА “Імёны з мінулага”. Закончыцесказ: «Рагнеда – дачка першага полацкага князя, а самога князя звалі...» (Рагвалод)
6.    РУБРЫКА “Беларускія народныя інструменты”.З музычнага побыту беларускага народа гэты музычны інструмент знік у 50-я гады ХХ стагоддзя пасля таго, як другая сусветная вайна забрала мноства чалавечых жыццяў. Ігралі на ім як седзячы, паклаўшы інструмент на калені, так і стоячы. Спецыялісты называюць яго цытра, а як мы называем гэты музычны інструмент? (Гуслі)
7.    РУБРЫКА “Вялікая Айчынная вайна”.На полі бою ён закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Назавіце імя героя. (Аляксандр Матросаў)
8.    РУБРЫКА “Пісьменнікі і паэты Беларусі”. Назавіце імя вядомага беларускага пісьменніка, які ўсе свае творы пісаў на беларускай мове, хоць і выехаў з Беларусі, калі яму было 5 гадоў. Усё сваё нядоўгае жыццё ён правёў за яе межамі. (М.А.Багдановіч)

ЗАДАННЕ 2. Завочнае падарожжа
 ”Карта знакамітых аб’ектаў”
Вызначыць назвы аб’ектаў, размешчаных на карце
(14 балаў)
1.    Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць”

2.    Ружанскі дварэц
3.    Новы Замак у г.Гродна
4.    Касцёл у Гервятах
5.    Несвіжскі замак
6.    Музейна-замкавы комплекс “Мірскі замак”
7.    Мемарыяльны комплекс “Шталаг 342” г.Маладзечна
8.    Дварэц Румянцавых і Паскевічаў г.Гомель
9.    Мемарыяльны комплекс “Хатынь”
10.                       Мемарыяльны комплекс “Прарыў” Віцебская вобласць Ушацкі раён
11.                       Мемарыяльны комплекс “Кацюша” г.Орша
12.                       “Буйнічнае поле” г.Магілёў
13.                       Скульптура “Звездочёт” – візітная картка г.Магілёва
14.                      Скульптура «Чамаданны настрой» ці «Падарожнік» у Гомеле на вакзале
ЗАДАННЕ 3. QR-крос
 ”Прадметы мастацтва і помнікі архітэктуры”
Разгадаць QR-код і вызначыць назву прадмета мастацтва ці помніка архітэктуры
(10 балаў)
1

Барысавы камяні
2

Каложская царква
3

Камянецкая вежа
4

Крыж Ефрасінні Полацкай – святыня Беларусі
5

Сафійскі сабор


ЗАДАННЕ 4. Фота-прэзентацыя
 ”Неафіцыйныя сімвалы гарадоў”

Па фотаздымку назваць неафіцыйны сімвал горада і вызначыць, у якім горадзе ён знаходзіцца
(10 балаў)

1

Верабей - Баранавічы
2

Бабёр - Бабруйск
3

Воўк - Ваўкавыск
4

Сабака - Нясвіж
5

Цмок - Лепель
6

Рысь - Гомель
7

Кулікі - Тураў
8

Агурок - Шклоў
9

Жаба-падарожніца – Гродна
10

Літара “Ў” - Полацк


ЗАДАННЕ 5. Слайд-апытванне
 ”Мы родам з Беларусі”
Адказаць на пытанні
(20 балаў)
1.    Назавіце галоўнае дзяржаўнае свята краіны і дату яго святкавання (Дзень Незалежнасці, 3 ліпеня)
2.    Хто з’яўляецца аўтарам слоў і музыкі Дзяржаўнага гімна Беларусі? (словы – Міхаіл Клімковіч і Уладзімір Карызна, музыка – Нестар Сакалоўскі)
3.    Назавіце дату і год, калі была прынята назва дзяржавы – Рэспубліка Беларусь (19 верасня 1991 года)
4.    Назавіце самую распаўсюджаную рэлігію ў Рэспубліцы Беларусь (хрысціянства)
5.    Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангарда ў выяўленчым мастацтве(Марк Шагал)
6.    Дыпламат, палітычны дзеяч, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, таленавіты кампазітар. Вядомы яго твор – паланэз “Развітанне з Радзімай” (Міхаіл Клеафас Агінскі)
7.    Адзін з найбуйнейшых і высокатэхналагічных культурна-спартыўных комплексаў Еўропы, выдатны прыклад сучаснай архітэктуры Беларусі. Будаўніцтва пачалося ў 2006 годзе, а ўрачыстае адкрыццё адбылося 30 студзеня 2010 года. (Мінск-Арэна)
8.    Назавіце месца, дзе практычна ў некранутым стане захаваліся ўнікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся – з дзюнамі, катлавінамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш як 30 азёр (Нацыянальны парк “Прыпяцкі”).
9.    Назавіце свята, прысвечанае галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з'яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. (Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь)
10.                      Самы праслаўлены тэатр Рэспублікі Беларусь. Яго пастаноўкі заваявалі грандыёзны поспех як у айчыннага, так і ў замежнага гледача (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балету Беларусі)

Комментариев нет:

Отправить комментарий